Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы "Мой родны куток"

Дата: 5 февраля 2020 в 12:06, Обновлено 6 февраля 2020 в 14:37
247 просмотров

У нашай установе адукацыi прайшоу тыдзень беларускай мовы "Мой родны куток". Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу тыдня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у сярэдняй i старшай групах беларуская мова ўжывалася ў розных гульнях (рухомыя гульні, гульні-драматызацыі, гульні-дыялогі, гульні-разважанкі, гульні-падказкі і г.д.). Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах. Асноўная мэта мерапрыемства — выхоўваць цікавасць, павагу да роднай старонкі, роднай мовы, жаданне размаўляць на ёй. Гэта магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.