Своечасова папярэдзіць
З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне парушэння эксплуатацыі і устройства ацяпляльных печаў, а таксама ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў сельскіх населеных пунктах.
Каля аўтамагазіна гандлёвай сеткі "Еўраопт" ратавальнікі ў навучальнай форме даводзяць жыхарам вёсак правілы выкліку экстранных службаў, эксплуатаціі ацяпляльных печаў. Распавядаюць аб недапушчэнні курэння ў месцах для сну, неабходнасці ўстаноўкі аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама правілах развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках. І вядома ж, усім ўручаюць буклеты на супрацьпажарную тэматыку, якія пастаянна будуць нагадваць ім аб захаванні правілаў бяспекі.
А для тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца дома і наводзіць парадак на сваім участку, ратавальнікі з дапамогай сігнальна-размаўляльнай прылады службовага аўтамабіля даводзяць, як правільна спальваць смецце, які інвентар варта мець пры сабе і адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне гэтых патрабаванняў.